Адпаведнае рашэнне змяшчаецца ў пастанове Савета міністраў ад 9 чэрвеня 2016 года № 443.
Пералік інвестыцыйных праектаў, замацаваных за членамі ўрада, кіраўнікамі аблвыканкамаў і Мінскага гарвыканкама, а таксама дзяржаўных арганізацый, падпарадкаваных ураду, зацверджаны ў новай рэдакцыі.
Дакумент уносіць змены і дапаўненні ў пастанову Савета міністраў ад 11 верасня 2012 года № 841.
Як паведамляе прэс-служба ўрада, пералік абноўлены ў сувязі з кадравымі зменамі, завяршэннем асобных інвестыцыйных праектаў, скасаваннем інвестыцыйных дагавораў, удакладненнем найменняў праектаў і арганізацый, а таксама тэрмінаў іх рэалізацыі.
Усяго ў пералік уключана 55 інвестпраектаў.
У прыватнасці, прэм`ер-міністр Андрэй Кабякоў будзе курыраваць праект па стварэнні вытворчасці па зборцы легкавых аўтамабіляў, які рэалізуецца СЗАТ "Белджы".
Першы намеснік прэм`ер-міністра Васіль Мацюшэўскі ўзяў пад асабісты кантроль праект ЗВГУП "Рэб-Фарма" па рэканструкцыі вытворчасці пад выпуск фармацэўтычнай прадукцыі ў гарадскім пасёлку Смілавічы Чэрвеньскага раёна.
Уладзімір Сямашка працягне курыраваць будаўніцтва атамнай электрастанцыі.
За намеснікам прэм`ер-міністра Анатолем Калініным замацаваны праект па комплексным развіцці Аршанскага авіярамонтнага завода, у тым ліку мадэрнізацыі і павелічэнні загрузкі яго вытворчых магутнасцяў.
Віцэ-прэм`ер Міхаіл Русы адказны за стварэнне вертыкальна-інтэграванага комплексу па прамысловай вытворчасці прадукцыі з мяса індычкі на тэрыторыі Лідскага раёна Гродзенскай вобласці.
Пад кантролем намесніка прэм`ер-міністра Наталлі Качанавай будзе ажыццяўляцца мадэрнізацыя рэактарнага блока і вузла ачысткі рэгенераванага бензіну цэха № 3 па вытворчасці сульфанатных прысадак на СТАА "ЛЛК-Нафтан".

Буйныя інвестпраекты замацаваныя за кожным міністрам, губернатарамі і старшынёй Мінскага гарвыканкама, кіраўнікамі дзяржаўных камітэтаў і канцэрнаў, паведамляе прэс-служба.
Большасць праектаў, уключаных у пералік, прадугледжвае прыцягненне прамых замежных інвестыцый.
Андрэй Серада, БелаПАН
Мінск, 10 чэрвеня 2016
Мінск, 10 чэрвеня 2016
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-402/111/35866
Текущая дата: 29.12.2024