Белорусский портал в Казахстане

Золатавалютныя рэзервы Беларусі выраслі за сакавік на 2 працэнты і склалі $4 млрд



Аб гэтым сведчаць статыстычныя даныя Нацыянальнага банка Беларусі.

Па выніках сакавіка золатавалютныя рэзервы Беларусі ў адпаведнасці з метадалогіяй Міжнароднага валютнага фонду павялічыліся на $80,4 млн і, паводле папярэдніх даных, на 1 красавіка склалі $4 млрд 191,4 млн.

У нацыянальным вызначэнні аб`ём золатавалютных рэзерваў вырас на $131,2 млн і на 1 красавіка склаў $4 млрд 506,4 млн у эквіваленце.

У сакавіку 2016 года ўрад і Нацыянальны банк Беларусі пагасілі ў поўным аб`ёме знешнія і ўнутраныя абавязацельствы ў замежнай валюце.

Падтрыманню золатавалютных рэзерваў седзейнічалі паступленне першага траншу фінансавага крэдыту Еўразійскага фонду стабілізацыі і развіцця, сродкаў ад продажу Нацыянальным банкам і Міністэрствам фінансаў аблігацый, намініраваных у замежнай валюце, купля Нацбанкам замежнай валюты на таргах ААТ "Беларуская валютна-фондавая біржа", а таксама паступленні ад спагнання экспартных пошлін на нафту і нафтапрадукты.

7 красавіка 2016, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-402/112/35095
Текущая дата: 02.10.2024