Белорусский портал в Казахстане

Золатавалютныя рэзервы Беларусі ў красавіку павялічыліся на 37,1 млн. долараў



Пра гэта паведаміла прэс-служба Нацбанка.

Па выніках красавіка 2016 года золатавалютныя рэзервы Беларусі ў вызначэнні МВФ павялічыліся на 37,1 млн. Долараў ЗША і, паводле папярэдніх даных, на 1 мая склалі 4 млрд. 228,5 млн. долараў ЗША ў эквіваленце.

У нацыянальным вызначэнні аб`ём золатавалютных рэзерваў павялічыўся на 124,5 млн. долараў ЗША і на 1 мая склаў 4 млрд. 630,9 млн. долараў у эквіваленце.

У красавіку 2016 года ўрад і Нацбанк пагасілі ў поўным аб`ёме знешнія і ўнутраныя абавязацельствы ў замежнай валюце.

"Падтрыманню золатавалютных рэзерваў спрыяла паступленне сродкаў ад продажу Нацыянальным банкам і Міністэрствам фінансаў Рэспублікі Беларусь аблігацый, намінаваных у замежнай валюце, купля Нацыянальным банкам замежнай валюты на таргах ААТ "Беларуская валютна-фондавая біржа", а таксама паступленнi ад збірання экспартных пошлін на нафту і нафтапрадукты", — зазначаецца ў паведамленні.

У сакавіку 2016 года золатавалютныя рэзервы Беларусі ў вызначэнні МВФ павялічыліся на 80,4 млн. долараў ЗША і на 1 красавіка склалі 4 млрд. 191,4 млн. долараў у эквіваленце.

Марына Носава, БелаПАН
Мінск, 6 мая 2016

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-402/112/35436
Текущая дата: 19.11.2024