Беларускі рубель на валютных таргах Беларускай валютна-фондавай біржы 7 красавіка 2016 года ўмацаваўся да долара ЗША і еўра.
Згодна са звесткамі, курс долара ЗША знізіўся на 144 рублі (0,71%) да 20.092 рублёў.
Курс еўра знізіўся на 94 рублі (0,41%) і склаў 22.883 рублі.
Расійскі рубель умацаваўся на 1,02 рубля (0,35%) да 296,38 рубля.
У курсаўтварэнні Нацбанк выкарыстоўвае механізм прывязкі курсу рубля да кошыка валют, у якой удзельная вага расійскага рубля складае 40%, а долі долара ЗША і еўра — 30% кожная.
Беларускі рубель умацоўваецца да долара і еўра ўслед за расійскім, на які ўплывае сітуацыя з нафтай на сусветным рынку. Цэны на нафту ў чацвер падраслі на фоне навін аб зніжэнні запасаў у ЗША. На 11.00 гатунак Brent таргаваўся каля адзнакі 39,89 долара ЗША за бараль.
У Расіі сярэднеўзважаны курс долара да рубля разлікамі "заўтра" на адзінай гандлёвай сесіі ММВБ, па якім устанаўліваецца афіцыйны курс Цэнтрабанка, на 11.30 чацвярга знізіўся на 72,55 капейкі, склаўшы 67,7960 рубля.
Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 7 красавіка 2016
Мінск, 7 красавіка 2016
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-402/114/35096
Текущая дата: 19.11.2024