Белорусский портал в Казахстане

У Любускім ваяводстве Польшчы пройдуць дні беларускай эканомікі



Такія дамоўленасці дасягнутыя падчас рабочага візіту пасла Беларусі ў Польшчы Аляксандра Авяр`янава ў польскі рэгіён 4—5 красавіка.

У Любускім ваяводстве Польшчы восенню 2016 года пройдуць дні беларускай эканомікі, а таксама эканамічны форум "Беларусь — Любушша" і выстава прадукцыі беларускіх прадпрыемстваў. 

Як паведамляе прэс-служба МЗС Беларусі, дасягнутая таксама дамоўленасць аб абмене дэлегацыямі дзелавых колаў.

Падчас візіту адбыліся сустрэчы пасла Беларусі з віцэ-ваяводам Любускага ваяводства Робертам Палюхам, віцэ-маршалкам Рамуальдам Гаўлікам, прэзідэнтам Гожув-Велькапольскага Яцакам Вуйціцкім, кіраўнікамі Заходняй гандлёва-прамысловай палаты і Дзяржаўнай вышэйшай прафесійнай школы, а таксама з прадстаўнікамі бізнес-колаў ваяводства.

Абмеркаваныя перспектывы актывізацыі ўзаемадзеяння Беларусі з польскім рэгіёнам у гандлёвай і інвестыцыйнай сферах, у галіне навукі і культуры.

Бакі разгледзелі пытанні ўдзелу беларускіх прадпрыемстваў у тэндарах, якія праводзяцца на рэгіянальным узроўні, а таксама перспектывы развіцця пабрацімскіх сувязяў паміж Гомельскай вобласцю і Любускім ваяводствам у межах дзейнага пагаднення.

Авяр`янаў выступіў перад слухачамі Дзяржаўнай вышэйшай прафесійнай школы з інфармацыяй пра ўмовы прадпрымальніцкай дзейнасці ў Беларусі.

Андрэй Серада, БелаПАН
Мінск, 7 красавіка 2016

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-402/114/35097
Текущая дата: 19.11.2024