Такое меркаванне выказаў 23 сакавіка Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з міністрам замежных спраў Польшчы Вітальдам Вашчыкоўскім.
"Жывём побач, гісторыя, здаецца, адна і тая ж, часта перажываем адны і тыя ж праблемы, у кагосьці іх больш, у кагосьці менш, а шлях міністра з Варшавы ў Мінск аказаўся такім доўгім", - заўважыў Аляксандр Лукашэнка.
Паводле яго слоў, бакам ёсць аб чым пагаварыць. "Не скажу, што ёсць праблемы, якім нам цяжка ацаніць. Нават не скажу, што гэтыя праблемы або пытанні цяжка вырашаемыя. Пры наяўнасці волі з двух бакоў мы іх можам вырашыць, прытым любыя праблемы. Галоўнае - дамовіцца аб крытэрыях. І тут, я думаю, праблем не будзе", - сказаў кіраўнік беларускай дзяржавы.
Ён падкрэсліў, што беларускі бок будзе зыходзіць з тых крытэрыяў выбудоўвання адносін, на якіх грунтуецца польская знешняя палітыка.
"Як вы абараняеце свой суверэнітэт і незалежнасць, так і мы будзем абараняць. Тут у нас абсалютна няма разыходжанняў. Нават часам падглядаем у вас, як гэта рабіць. Як вы ажыццяўляеце сацыяльна-эканамічную палітыку ўнутры краіны, так і мы будзем рабіць. Пры гэтым будзем старацца рабіць так, каб ніхто нас ніколі не папракнуў у малой дэмакратыі, у адсутнасці яе. Мы будзем так рабіць, каб яе было не менш, чым у Польшчы", - сказаў Прэзідэнт.
"Калі вас такі фармат задавольвае, то мы вельмі хутка дамовімся. Адхіліць такі фармат, думаю, вам будзе складана, таму што мы дзейнічаем менавіта па вашых правілах", - дадаў беларускі лідар.
Аляксандр Лукашэнка падзякаваў польскаму боку за тое, што там бачаць Беларусь суверэннай і незалежнай.
"Калі партнёры, з якімі мы вядзём дыялог, будуць настойваць на тым, вы з Усходам ці з Захадам - выбірайце, гэта значыць вы з Расіяй ці Еўрасаюзам, ставіць нас перад такім выбарам, нам такая пазіцыя не падыходзіць. Я абсалютна ўпэўнены, што і вам яна сёння не патрэбна. Думаю, што Польшча больш, чым хто-небудзь, зацікаўлена, каб Беларусь была не толькі незалежнай дзяржавай, але і стабільнай. Думаю, вам нестабільная яшчэ адна дзяржава на захадзе пасля Украіны не патрэбна. Гэта не на карысць будзе Польшчы", - адзначыў кіраўнік беларускай дзяржавы.
Пры гэтым ён заўважыў, што Польшча ніколі не ставіла так пытанне. "А вось разам з вамі мы можам адыграць значную ролю, знаходзячыся ў эпіцэнтры еўрапейскага кантынента. І разам мы можам значна паўплываць на многія працэсы, якія тут адбываюцца. У нашых інтарэсах, у інтарэсах Польшчы і Беларусі, але ні ў якім разе не на шкоду нашым суседзям", - падкрэсліў Прэзідэнт.
"Але і свайго мы не аддадзім. Гэта ваша пазіцыя, гэта і наша пазіцыя", - дадаў беларускі лідар.
23 сакавіка 2016, Мінск
Таццяна Паляжай БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-402/115/35099
Текущая дата: 19.11.2024