Белорусский портал в Казахстане

Беларусь увайшла ў пяцёрку сусветных лідараў па закупках золата ў студзені



Такія даныя абнародаваў Міжнародны валютны фонд.

Беларусь купіла ў студзені 33 тыс. унцый золата і заняла чацвёртае месца ў спісе лідараў па закупках гэтага каштоўнага металу.

На першым месцы - Расія (688 тыс. унцый каштоўнага металу), далей ідуць Турцыя і Казахстан (па 38 тыс. унцый). Замыкае пяцёрку лідараў Малайзія (10 тыс. унцый).

Пры гэтым у статыстыцы МВФ за студзень пакуль не адлюстраваны даныя па Кітаі (паводле раней агучаных краінай даных, Кітай закупіў у першы месяц 2016 года 520 тыс. унцый золата).

Паводле інфармацыі Міжнароднага валютнага фонду, буйнейшымі прадаўцамі золата са сваіх золатавалютных запасаў сталі Мазамбік (50 тыс. унцый) і Канада (50 тыс. унцый).

24 лютага 2016, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-402/116/34417
Текущая дата: 02.10.2024