Белорусский портал в Казахстане

Беларусь разлічвае да 2020 года ўвайсці ў топ-30 рэйтынгу Doing Business



Пра гэта паведаміў 11 сакавіка дырэктар дэпартамента па прадпрымальніцтве Міністэрства эканомікі Пётр Арушаньянц.

"Мы запланавалі канкрэтны план з 40 мерапрыемстваў і індыкатараў, якія дадуць магчымасць Беларусі ўвайсці ў трыццатку рэйтынгу Doing Business, а можа, значна бліжэй да пачатку", - адзначыў Пётр Арушаньянц.

Ён канстатаваў, што калі б удалося ў адзін момант рэалізаваць усё запланаванае, то цяпер Беларусь займала б 7-е месца ў рэйтынгу.

"Мы падлічылі мерапрыемствы на так званым калькулятары рэйтынгу, які прапануе Сусветны банк. Аказалася, краіна магла б апынуцца на 7-м месцы. Але мы разумеем, што ўсе гэтыя мерапрыемствы плануецца рэалізаваць да 2020 года. За гэты час іншыя краіны таксама пройдуць свой шлях развіцця", - растлумачыў Пётр Арушаньянц.

Паводле яго слоў, на працягу бліжэйшай пяцігодкі чакаецца рост долі малога і сярэдняга бізнесу ў ВУП да 32 адсоткаў. Колькасць работнікаў суб`ектаў МСП, ІП і наёмных асоб будзе складаць 35 адсоткаў ад колькасці занятых у эканоміцы. У бліжэйшым будучым плануецца карэкціроўка крытэрыяў аднясення суб`ектаў гаспадарання да МСП. 

"Плануем распрацаваць стратэгію развіцця малога і сярэдняга прадпрымальніцтва да 2030 года і зацвердзіць яе да канца 2017-га", - расказаў Пётр Арушаньянц.

Ён падкрэсліў, што чакаецца сур`ёзная работа па ўдасканаленні адміністрацыйных працэдур. У прыватнасці, будзе створаны электронны рэестр адміністрацыйных працэдур для бізнесу, а таксама ўведзена працэдура ацэнкі рэгулюючага ўздзеяння.

11 сакавіка 2016, Мінск
Юлія Огнева - БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-402/116/34663
Текущая дата: 19.11.2024