Белорусский портал в Казахстане

Эмамалі Рахмон задаволены адносінамі, што дынамічна развіваюцца паміж Беларуссю і Таджыкістанам



Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе МЗС Беларусі

Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ў Таджыкістане Алег Іваноў уручыў даверчыя граматы Прэзідэнту Таджыкістана Эмамалі Рахмону.

У час гутаркі Прэзідэнт Таджыкістана Эмамалі Рахмон выказаў задавальненне беларуска-таджыкскімі адносінамі, што дынамічна развіваюцца. Ён таксама падкрэсліў значны інтарэс дзелавых колаў Таджыкістана да ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва.

Напярэдадні пасол Беларусі сустрэўся з першым намеснікам міністра замежных спраў Таджыкістана Нізаміддзінам Західзі. Бакі абмеркавалі шырокае кола пытанняў двухбаковага парадку дня, уключаючы правядзенне чарговага пасяджэння беларуска-таджыкскай міжурадавай камісіі па пытаннях гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва, умацаванне дагаворна-прававой базы двухбаковых адносін у розных сферах, а таксама ўзаемадзеянне дзвюх краін у міжнародных арганізацыях.

11 сакавіка 2016Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-402/116/34677
Текущая дата: 19.11.2024