Дзяржаўная тытунёвая кампанія Тайланда абвясціла аб запуску ў вытворчасць танных цыгарэт "для бедных", перадае Асашыэйтэд Прэс.
З дапамогай гэтай меры ўлады спадзяюцца ўтрымаць курцоў ад саматужнага вырабу самакрутак і куплі кантрабанднага курыва.
Раней СМІ Тайланда паведамілі, што ўрад павысіў акцызы на тытунь.
Цыгарэты, якія паступяць у продаж у красавіку, будуць на траціну таннейшыя за тыя, якія прадаюцца на дадзены момант.
Змагары з курэннем, якія віталі павышэнне акцызаў, асудзілі план укаранення танных цыгарэт.
Звязда, 28 лютага 2016
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-402/117/34504
Текущая дата: 19.11.2024