Белорусский портал в Казахстане

Долю паўторнага выкарыстання ЦКА да 2020 года плануецца павялічыць да 25 працэнтаў



Аб гэтым заявіў 1 сакавіка прэм`ер-міністр Беларусі Андрэй Кабякоў на пасяджэнні Прэзідыума Савета Міністраў.

Долю паўторнага выкарыстання цвёрдых камунальных адходаў (ЦКА) да 2020 года плануецца павялічыць да 25 працэнтаў, заявіў 1 сакавіка прэм`ер-міністр Беларусі Андрэй Кабякоў на пасяджэнні Прэзідыума Савета Міністраў на тэму "Аб выніках выканання Дзяржаўнай праграмы па зборы (нарыхтоўцы) і перапрацоўцы другаснай сыравіны ў Рэспубліцы Беларусь на 2009-2015 гады, мерах па нарошчванні аб`ёмаў збору і выкарыстання другаснай сыравіны".

"У лютым 2014 года на нарадзе па пытаннях абыходжання з адходамі і другаснымі матэрыяльнымі рэсурсамі (ДМР) кіраўніком дзяржавы пастаўлена задача па дасягненні ўзроўню выкарыстання адходаў аналагічнага ў краінах Заходняй Еўропы (50-90 працэнтаў)", - сказаў Андрэй Кабякоў.

Паводле яго слоў, для выканання пастаўленай задачы вызначаны прыярытэтныя напрамкі развіцця сістэм абыходжання з адходамі і ДМР на пяцігодку: зніжэнне аб`ёмаў пахавання адходаў на палігонах; забеспячэнне да 2020 года паўторнага выкарыстання не менш як 25 працэнтаў утвараемых цвёрдых камунальных адходаў; стварэнне замкнутых цыклаў збору і выкарыстання ДМР, якія забяспечваюць першачарговае выкарыстанне сабранай другаснай сыравіны для патрэб айчынных перапрацоўшчыкаў пад іх поўную вытворчую патрэбнасць.

Андрэй Кабякоў адзначыў, што паралельна з развіццём сістэмы раздзельнага збору адходаў і атрымання другасных матэрыяльных рэсурсаў неабходна ўкараняць тэхналогіі кампаставання арганічнай часткі адходаў і выкарыстання камунальных адходаў у цеплаэнергетыцы.

"Гэтыя падыходы павінны быць адлюстраваны ў праграмных дакументах Мінжылкамгаса і Мінпрыроды па пытаннях развіцця сістэм абыходжання з адходамі і другаснай сыравінай. Адпаведныя даручэнні дзяржаўным органам, накіраваныя на рэалізацыю прыярытэтных задач, уключаны ў праект пратакольнага запісу пасяджэння Прэзідыума Савета Міністраў", - рэзюмаваў прэм`ер-міністр.

1 сакавіка 2016, Мінск
Юлія Огнева - БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-402/117/34922
Текущая дата: 19.11.2024