У Афіцыйным часопісе Еўрасаюза 27 лютага апублікавана рашэнне па санкцыях у дачыненні да Беларусі.
Санкцыі знятыя са 170 фізічных асоб, у тым ліку з Аляксандра Лукашэнкі, а таксама з трох юрыдычных асоб. Нагадаем, рашэнне не працягваць санкцыі ў дачыненні да іх Савет міністраў замежных спраў Еўрасаюза прыняў на сваім пасяджэнні 15 лютага ў Бруселі.
У той жа час на год, да 28 лютага 2017 года, прадоўжана эмбарга на пастаўку ў Беларусь узбраенняў, а таксама санкцыі ў дачыненні да чатырох чалавек, якіх ЕС лічыць датычнымі да знікнення ў 1999—2000 гадах апазіцыйных палітыкаў і журналіста. Гаворка ідзе пра Уладзіміра Навумава (былы міністр унутраных спраў), Віктара Шэймана (былы кіраўнік Адміністрацыі прэзідэнта), Юрыя Сівакова (у перыяд знікнення палітыкаў займаў пасаду кіраўніка МУС) і Дзмітрыя Паўлічэнку (камандзір брыгады спецназа ўнутраных войскаў МУС).
У апублікаваным тэксце гаворыцца, што рашэнне Савета ЕС набывае моц 28 лютага 2016 года.
Таццяна Каравянкова, БелаПАН
Мінск, 27 лютага 2016
Мінск, 27 лютага 2016
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-402/118/34471
Текущая дата: 19.11.2024