Белорусский портал в Казахстане

Дырэктыва Прэзідэнта Беларусі ад 14 чэрвеня 2007 года нумар 3 "Эканомія і беражлівасць - галоўныя фактары эканамічнай бяспекі дзяржавы" прынята ў новай рэдакцыі



Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Адпаведны ўказ нумар 26 кіраўнік дзяржавы падпісаў 26 студзеня.

Пры гэтым змяняецца назва Дырэктывы: "Аб прыярытэтных напрамках умацавання эканамічнай бяспекі дзяржавы".

Для ўмацавання эканамічнай бяспекі дзяржавы ў Дырэктыве прадугледжваюцца меры па павышэнні ролі і ўкладу навуковай супольнасці ў вырашэнне дзяржаўна значных задач, росце экспартнага патэнцыялу для забеспячэння знешняй збалансаванасці эканомікі і дыверсіфікацыі экспарту, кардынальным змяненні якасці кіравання прамысловым комплексам, забеспячэнні энергетычнай бяспекі і незалежнасці краіны.

Савету Міністраў даручана ў трохмесячны тэрмін зацвердзіць план мерапрыемстваў па рэалізацыі палажэнняў Дырэктывы.

Персанальная адказнасць за выкананне дакумента ўскладаецца на прэм`ер-міністра, кіраўнікоў рэспубліканскіх органаў дзяржкіравання і іншых дзяржаўных арганізацый, падпарадкаваных ураду, аблвыканкамаў і Мінскага гарвыканкама.

27 студзеня 2016, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-402/119/33999
Текущая дата: 02.10.2024