Белорусский портал в Казахстане

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 28 студзеня ўказам нумар 30 зацвердзіў Дзяржаўную інвестыцыйную праграму на 2016 год



Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

На фінансаванне 99 аб`ектаў, уключаных у праграму, плануецца накіраваць Br4 трлн 584,1 млрд, у тым ліку за кошт дзяржаўных капітальных укладанняў - Br1 трлн 156,1 млрд, сродкаў рэзервовага фонду Прэзідэнта Беларусі - Br730 млрд, сродкаў рэспубліканскага дарожнага фонду - Br1 трлн 65,5 млрд, сродкаў на захаванне і пашырэнне сельскагаспадарчых угоддзяў (аб`екты меліярацыі) - Br517 млрд, сродкаў дзяржаўнага мэтавага бюджэтнага фонду нацыянальнага развіцця - Br1 трлн 115,4 млрд.

У 2016 годзе намечана пачаць фінансаванне будаўніцтва (рэканструкцыі) 19 новых аб`ектаў, у тым ліку 9 жылых дамоў для сем`яў, якія выхоўваюць дзяцей-сірот, дзіцячага сада на 190 месц у мікрараёне нумар 2, водазабора нумар 2 і кацельні нумар 2 у Астраўцы, другой штучнай узлётна-пасадачнай паласы ў Нацыянальным аэрапорце Мінск.

З ліку пачынаемых будаўніцтвам аб`ектаў 11 плануецца ўвесці ў эксплуатацыю ў гэтым годзе. Усяго ў 2016 годзе ў адпаведнасці з праграмай прадугледжваецца ўвесці 36 аб`ектаў.

29 студзеня 2016, Мінск
Аліна Грышкевіч - БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-402/119/34026
Текущая дата: 02.10.2024