Белорусский портал в Казахстане

Эканоміка Беларусі павінна прырастаць навукаёмістымі прадпрыемствамі



Такое меркаванне выказаў 1 лютага старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Міхаіл Мясніковіч у час наведвання ААТ "Інтэграл" - кіруючая кампанія холдынга "Інтэграл".

"Эканоміка Беларусі павінна прырастаць новымі навукаёмістымі прадпрыемствамі, якія не вельмі матэрыяла- і энергаёмістыя, але даюць вялікую дабаўленую вартасць. У якасці прыкладу можна прывесці лякарствы, біяпрэпараты, мікраэлектроніку. Тут мінімум энергіі, мінімум матэрыялаў, але вельмі вялікая дабаўленая вартасць. Таму захоўваючы і падтрымліваючы жывучасць нашых флагманаў, трэба прырастаць новымі вытворчасцямі, што дасць рост ВУП", - падкрэсліў Міхаіл Мяніковіч.

Ён адзначыў, што ёсць прадпрыемствы, якія ўжо неактуальныя на рынку. "Утрымліваць іх за кошт прадпрыемстваў, якія эфектыўна працуюць, няма сэнсу. Таму з банкруцтва, неплацежаздольнасці не трэба рабіць трагедыю. Перспектыву маюць тыя прадпрыемствы, дзе высокая ўдзельная вага дабаўленай вартасці", - растлумачыў старшыня Савета Рэспублікі.

Абноўленая Дырэктыва нумар 3 нацэлена на тое, што трэба эканоміць, у тым ліку ў частцы энерганосьбітаў. "Мадэрнізацыяй сёння займацца трэба, але трэба эканоміць на кожным участку, і рэзервы ў гэтым ёсць", - канстатаваў ён.

У час наведвання ААТ "Інтэграл" - кіруючая кампанія холдынга "Інтэграл" Міхаіл Мясніковіч сустрэўся з калектывам холдынга і абмеркаваў з работнікамі некаторыя пытанні: ад работы грамадскага транспарту ў раёне вуліцы Казінца, дзе размешчана прадпрыемства, да павышэння пенсійнага ўзросту.

1 лютага 2016, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-402/119/34049
Текущая дата: 02.10.2024