Белорусский портал в Казахстане

Азімы ячмень у Беларусі ўбраны амаль на 93 працэнтах плошчаў



Азімы ячмень у Беларусі ўбраны на 92,8 працэнта плошчаў, паведамілі ў Міністэрстве сельскай гаспадаркі і харчавання.

Паводле даных на 19 ліпеня, збожжавых і зернебабовых культур (без кукурузы, грэчкі, проса) убрана 160,6 тыс. га, або 8,11 працэнта ад плана. Намалочана 559,7 тыс. т збожжа пры сярэдняй ураджайнасці 36,6 ц/га.

Азімы ячмень убраны на 142,1 тыс. га (92,8 працэнта да ўборачнай плошчы), намалочана 496,3 тыс. т пры сярэдняй ураджайнасці 34,9 ц/га. Азімага рапсу на збожжа ўбрана 60,4 тыс. га (18,1 працэнта да ўборачнай плошчы), намалочана 126,2 тыс. т пры сярэдняй ураджайнасці 20,9 ц/га.

Лён выцераблены на 6,88 тыс. га, што складае 15,8 працэнта ўборачнай плошчы. Нарыхтавана 345,3 тыс. т сена - 35,9 працэнта да плана, 7862,2 тыс. т сенажу - 57,4 працэнта (у тым ліку ў палімерную ўпакоўку 254,3 тыс. т), 344,9 тыс. т зернесенажу і 195,7 тыс. т сіласу - 1,02 працэнта.

Прамежкавыя аднагадовыя культуры пасеяны на 90,4 тыс. га плошчаў.

Усяго ў гэтым годзе плануецца атрымаць з траў 9,6 млн т кармавых адзінак. Да гэтага часу нарыхтавана 26,2 працэнта ад плана. Сіласу плануецца нарыхтаваць амаль 19,2 млн т, сенажу - 13,7 млн т (у тым ліку ў палімерную ўпакоўку 1 млн т), сена - 962,1 тыс. т.

19 ліпеня 2023, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-402/12/70129
Текущая дата: 17.11.2024