Рашэнне закупіць збожжа ў Расіі з’яўляецца рацыянальным. Такі пункт гледжання ў праекце «У тэме» на YouTube-канале БелТА агучыў кандыдат эканамічных навук, прафесар Георгій Грыц.
Раней адказныя за АПК далажылі кіраўніку дзяржавы ў час рабочай паездкі ў Аршанскі раён, што невялікі недабор ураджаю збожжа, які па аб’ектыўных пагодных прычынах чакаецца сёлета, Беларусь плануе кампенсаваць закупкай у Расіі.
«У Беларусі ўдалося стварыць самадастатковую галіну, якая забяспечвае харчовую бяспеку насельніцтва не толькі Беларусі, але і ўсяго рэгіёна. Асноўны імпарцёр нашай прадукцыі — Расія, таму можна сказаць, што мы выйшлі на геапалітычны ўзровень. І калі мы закупім паўмільёна тон збожжа, гэта не стане трагедыяй. Мы ж закупляем не ячмень або мяккія гатункі пшаніцы, а цвёрдыя сарты збожжавых. А іх ураджай залежыць не толькі ад насеннага фонду, але і ад кліматычных умоў», — сказаў Георгій Грыц.
На думку эксперта, з улікам дружалюбных адносін Беларусі і Расіі, рашэнне закупіць збожжа з’яўляецца рацыянальным. «Акрамя таго, мы бачым на міжнародным рынку збожжа своеасаблівы дэмпінг. Таму ствараць трагедыю з рашэння купіць збожжа не варта», — сказаў на заканчэнне Георгій Грыц.
Звязда, 5 жніўня 2023
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-402/12/70390
Текущая дата: 22.12.2024