Такія даныя размешчаны на сайце Нацыянальнага статыстычнага камітэта.
Беларусь у 2015 годзе зменшыла імпарт тавараў на 25,2 працэнта ў параўнанні з 2014-м да $30,3 млрд. У цэлым знешнегандлёвы абарот таварамі Беларусі за мінулы год знізіўся да ўзроўню 2014-га на 25,6 працэнта і склаў амаль $57 млрд. Зніжэнне на 26 працэнтаў адзначана ў экспарце тавараў, ён склаў амаль $26,7 млрд.
Сальда знешняга гандлю таварамі ў 2015 годзе склалася адмоўнае - $3,6 млрд. У 2014 годзе сальда таксама было адмоўнае і складала $4,4 млрд. З краінамі СНД тавараабарот склаўся на ўзроўні $32,4 млрд (зніжэнне на 28,4 працэнта).
Экспарт зменшыўся на 33,3 працэнта да $14,1 млрд, імпарт знізіўся на 24,2 працэнта да $18,3 млрд. Тавараабарот з Расіяй скараціўся на 26,3 працэнта да $27,5 млрд. З краінамі па-за СНД тавараабарот у 2015 годзе склаў амаль $24,6 млрд (знізіўся на 21,4 працэнта). Пры гэтым экспарт зменшыўся на 15,8 працэнта да $12,6 млрд, імпарт - на 26,6 працэнта да $11,9 млрд.
Сальда склалася дадатнае для Беларусі на ўзроўні $645,2 млн. У тым ліку з краінамі Еўрасаюза склаўся тавараабарот у аб`ёме $14,4 млрд (71,7 працэнта да ўзроўню 2014-га).
Экспарт скараціўся і склаў амаль $8,6 млрд (зніжэнне на 19,4 працэнта). Імпарт зменшыўся на 38,3 працэнта і перасягнуў $5,8 млрд.
Сальда склалася для Беларусі дадатнае ў памеры амаль $2,8 млрд.
1 лютага 2016, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-402/120/34043
Текущая дата: 18.11.2024