Прэс-служба канцэрна "Белнафтахім" на афіцыйным сайце дала тлумачэнне, чаму цэны на бензін не зніжаюцца пры падзенні цэн на нафту.
На працягу 2015 года і ў пачатку 2016 года ў Беларусі рознічныя цэны на аўтамабільнае паліва, устаноўленыя ў беларускіх рублях, не змянялiся, зазначыла прэс-служба.
"Пры гэтым "Белнафтахім" звяртае ўвагу на зніжэнне цэн у доларавым эквіваленце. Так, на 1 ліпеня 2015 года рознічная цана на аўтабензін АІ-92 складала 0,72 долара за літр, на 5 лютага — 0,52 (на 27,8% менш), дызельнага паліва — 0,78 і 0,55 адпаведна (на 29,5% менш). Тона нафты, якая пастаўляецца ў Беларусь на гэтыя даты, каштавала 255,88 і 182,63 долара (зніжэнне — 28,6%).
"У валютным эквіваленце цэны зніжаліся прапарцыйна кошту нафты, якую беларускія НПЗ закупляюць у Расійскай Федэрацыі за валюту па цэнавай формуле", — адзначыла прэс-служба.
Такім чынам, з 1 ліпеня 2015 года па 5 лютага 2016 года ў доларах ЗША з улікам курсу беларускага рубля рознічныя цэны на аўтамабільнае паліва знізіліся гэтак жа, як і кошт нафты, у сярэднім на 28,7%.
Прэс-служба "Белнафтахіма" таксама адзначыла, што кошт паліва на беларускіх АЗС застаецца самым нізкім сярод суседніх краін, акрамя Расійскай Федэрацыі. У Беларусі цана на бензін маркі АІ-95-К5 складае 0,57 долара за літр, дызельнае паліва — 0,6. У Літве гэтыя віды паліва каштуюць 1,13 і 0,98 долара адпаведна, у Латвіі — 1,14 і 0,99, у Польшчы — 0,98 і 0,92, ва Украіне — 0,76 і 0,61, у Расіі — 0,49 і 0,48 долара за літр.
Марына Носава, БелаПАН
Мінск, 5 лютага 2016
Мінск, 5 лютага 2016
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-402/120/34131
Текущая дата: 18.11.2024