Белорусский портал в Казахстане

Абмяркоўваюцца пытанні пашырэння дзейнасці кампаній "Беларуснафта" і "Белзамежбуд" у Эквадоры



Пра гэта паведамляе прэс-служба МЗС.

Пытанні пашырэння дзейнасці кампаній "Беларуснафта" і "Белзамежбуд" у Эквадоры абмяркоўваліся падчас рабочай сустрэчы пасла Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Эквадор Ігара Палуяна са старшынёй савета дырэктараў (у рангу міністра-каардынатара) прадпрыемства — каардынатара дзяржаўных прадпрыемстваў Эквадора Патрысіа Чавесам Завалам.

"Падчас сустрэчы прадметна абмеркаваны ход і перспектывы супрацоўніцтва беларускіх суб`ектаў гаспадарання з дзяржаўнымі прадпрыемствамі Эквадора ў сферах прамысловасці, вытворчай кааперацыі, энергетыкі, нафтаздабычы, фармацэўтыкі, паставак калійных угнаенняў", — гаворыцца ў паведамленні.

Нагадаем, падчас рабочага візіту ў Нью-Ёрк 28 верасня 2015 года Аляксандр Лукашэнка сустрэўся з прэзідэнтам Эквадора Рафаэлем Карэа Дэльгадам.

"Аляксандр Лукашэнка і Рафаэль Карэа Дэльгада дамовіліся пра тое, што бакі правядуць сур`ёзную працу па падрыхтоўцы візіту кіраўніка беларускай дзяржавы ў Эквадор, засяродзіўшы асноўную ўвагу на яго гандлёва-эканамічнага складніка з улікам патрэбаў эквадорскага боку ў беларускіх тэхналогіях і абсталяванні", — паведаміла прэс-служба прэзідэнта Беларусі па выніках сустрэчы.

Андрэй Серада, БелаПАН
Мінск, 21 студзеня 2016

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-402/121/33889
Текущая дата: 18.11.2024