На 1 студзеня 2015 года пратэрмінаваная запазычанасць па зарплаце склала 60,5 млрд. рублёў, паведамляе Нацыянальны статыстычны камітэт.
Гэта ў 4 разы менш, чым месяц таму, — на 1 снежня пратэрмінаваная запазычанасць па зарплаце складала 241,4 млрд. рублёў.
Нагадаем, што за лістапад запазычанасць узрасла ў 4,6 разу.
Варта адзначыць, што з 1 верасня па 1 кастрычніка паказчык пратэрмінаванай запазычанасці па зарплаце зменшыўся ў 9,9 разу (на 248,1 млрд. рублёў). Эксперты звязвалі гэта з прэзідэнцкімі выбарамі 11 кастрычніка.
Па стане на 1 студзеня 2016 года пратэрмінаваную запазычанасць дапусціла 141 абследаваная арганізацыя (на 1 снежня 2015 года — 405).
Больш за ўсё арганізацый-даўжнікоў знаходзіцца ў Віцебскай вобласці — 117, іх агульная запазычанасць склала 42,4 млрд. рублёў. Далей ідуць: Мінская вобласць — 20 (5,3 млрд.), Мінск — 3 (11,4 млрд.) і Гомельская вобласць — 1 (1,4 млрд.). У астатніх рэгіёнах даўжнікоў у снежні не было.
Найбольшая колькасць даўжнікоў зафіксавана ў сельскай гаспадарцы — 127 (сума доўгу — 41,9 млрд. рублёў), у будаўніцтве — 2 (518,5 млн.), прамысловасці — 10 (17 млрд.).
Тэма несвоечасовай выплаты заробкаў падымалася 24 снежня ў Гродне намеснікам прэм`ер-міністра Наталляй Качанавай. "На некаторых прадпрыемствах сёння сапраўды ёсць праблемы з выплатамі супрацоўнікам. Яны знаходзяцца на кантролі, і ўрад прымае ўсе меры для таго, каб заработная плата людзям была выплачана", — паведаміла віцэ-прэм`ер. Яна падкрэсліла, што сёння гаворка ідзе аб эфектыўнай працы такіх прадпрыемстваў і развіццё кожнага з іх разглядаецца індывідуальна.
"На іх складваецца розная эканамічная сітуацыя, у залежнасці ад гэтага прымаюцца і меры. У адпаведнасці з дзейнымі правіламі і законамі яны могуць быць рознымі — ад фінансавай падтрымкі дзяржавы і нават да банкруцтва, калі прадпрыемства неэфектыўнае і яго існаванне немэтазгоднае", — патлумачыла яна.
"На іх складваецца розная эканамічная сітуацыя, у залежнасці ад гэтага прымаюцца і меры. У адпаведнасці з дзейнымі правіламі і законамі яны могуць быць рознымі — ад фінансавай падтрымкі дзяржавы і нават да банкруцтва, калі прадпрыемства неэфектыўнае і яго існаванне немэтазгоднае", — патлумачыла яна.
"Пры гэтым наймальнікі павінны разумець, што людзям неабходна даць магчымасць зарабіць на жыццё. Таму калі суб`ект гаспадарання спыняе сваю дзейнасць, трэба знайсці супрацоўнікам іншае месца працы. Мы гэта таксама кантралюем", — падкрэсліла віцэ-прэм`ер.
Марына Носава, БелаПАН
Мінск, 6 студзеня 2016
Мінск, 6 студзеня 2016
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-402/122/33785
Текущая дата: 18.11.2024