Белорусский портал в Казахстане

Зацверджаны план нацыянальных выстаў Беларусі за мяжой на 2016 год



Савет міністраў пастановай ад 23 снежня 2015 года № 1083 зацвердзіў план нацыянальных выстаў (экспазіцый) Рэспублікі Беларусь за мяжой на 2016 год.

У прыватнасці, як паведамляе прэс-служба ўрада, у сакавіку ў Токіа будзе прадстаўлена нацыянальная экспазіцыя на 41-й Міжнароднай выставе прадуктаў харчавання і напояў "Фудэкс Джапан". Таксама ў сакавіку, але ўжо ў расійскім Санкт-Пецярбургу, будзе прадстаўлена нацыянальная экспазіцыя Рэспублікі Беларусь на міжнароднай выставе-кангрэсе "Высокія тэхналогіі. Інавацыі. Інвестыцыі".

Па традыцыі нацыянальная экспазіцыя Беларусі будзе прадстаўлена на Гановерскім прамысловым кірмашы ў Германіі ў красавіку.

У красавіку—маі запланавана нацыянальная выстава Беларусі ў Грузіі.

Нацыянальныя экспазіцыі Беларусі будуць таксама прадстаўленыя на міжнародных выставах у Тэгеране, Санта-Крусе, Горне Радгоне, Ханоі і Нью-Дэлі.

Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 24 снежня 2015

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-402/123/33702
Текущая дата: 18.11.2024