Белорусский портал в Казахстане

Узровень афіцыйнага беспрацоўя ў Беларусі за год вырас удвая



Колькасць зарэгістраваных беспрацоўных на канец лістапада 2015 года склала 43,2 тыс. чалавек.

Узровень зарэгістраванага беспрацоўя на канец лістапада 2015 года склаў 1% ад эканамічна актыўнага насельніцтва. Такія звесткі апублікаваў Нацыянальны статыстычны камітэт. 

Нагадаем, на канец лістапада 2014 года колькасць зарэгістраваных беспрацоўных у Беларусі склала 23,6 тыс., або 0,5% ад эканамічна актыўнага насельніцтва. Такім чынам, за год афіцыйнае беспрацоўе вырасла ўдвая. 

Паводле звестак Белстата, у эканоміцы Беларусі ў лістападзе 2015 года былі занятыя 4 млн. 464,3 тыс. чалавек (на 0,2% менш, чым год таму). 

Арганізацыямі (без суб`ектаў малога прадпрымальніцтва) у лістападзе 2015 года было прынята на працу 47,2 тыс. чалавек (1,5% сярэднемесячнай колькасці), у тым ліку на дадаткова ўведзеныя працоўныя месцы — 2,6 тыс. чалавек, або 5,6% ад агульнай колькасці прынятых. 

Звольненыя па розных прычынах 59,6 тыс. чалавек (1,9% сярэднямесячнай колькасці), з іх 4,7% былі звольненыя за прагул і іншыя парушэнні працоўнай дысцыпліны, 0,8% — у сувязі са скарачэннем колькасці або штату работнікаў, ліквідацыяй арганізацый. 

Каэфіцыент замяшчэння работнікаў (адносіны колькасці прынятых да колькасці звольненых) у лістападзе 2015 года склаў 0,792 (у лістападзе 2014 года — 0,963).

Марына Носава, БелаПАН
Мінск, 29 снежня 2015

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-402/123/33719
Текущая дата: 18.11.2024