Урад зацвердзіў асноўныя паказчыкі развіцця лясной гаспадаркі на 2016 год.
Згодна з пастановай ад 8 снежня № 1017, апублікаванай на сайце Савета міністраў, у 2016 годзе прадугледжана аднаўленне і развядзенне 27.318 гектараў лесу. У тым ліку плануецца вырасціць 7.936 гектараў лясных культур у якасці селекцыйнага пасяўнога і пасадачнага матэрыялу.
Увод маладняку ў катэгорыю каштоўных дрэўных насаджэнняў плануецца на плошчы 37.157 гектараў, плошча высечкі ў маладняку складзе 62.387 гектараў.
Персанальная адказнасць за забеспячэнне выканання асноўных паказчыкаў развіцця лясной гаспадаркі ў 2016 годзе ўскладзена на міністраў лясной гаспадаркі, абароны, адукацыі, па надзвычайных сітуацыях, старшыні Мінгарвыканкама, у чыім распараджэнні знаходзяцца насаджэнні.
Аляксей Аляксандраў, БелаПАН
Мінск, 9 снежня 2015
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-402/124/33581
Текущая дата: 18.11.2024