Белорусский портал в Казахстане

Дзярждоўг Беларусі вырас з пачатку года больш чым на 50%



Пра гэта паведамляе Міністэрства фінансаў.

Дзяржаўны доўг Рэспублікі Беларусь на 1 лістапада склаў 297,9 трлн. рублёў і павялічыўся ў параўнанні з пачаткам 2015 года на 100,4 трлн. рублёў, або на 50,9%.

Паводле звестак Мінфіна, знешні дзяржаўны доўг па стане на 1 лістапада склаў 12,5 млрд. долараў ЗША, зменшыўшыся з пачатку года на 90,5 млн. долараў ЗША (з улікам курсавых розніц), або на 0,7%.

У студзені—кастрычніку 2015 года прыцягнуты знешнія дзяржаўныя пазыкі на 1 млрд. 872,9 млн. долараў ЗША: 1 млрд. 374,3 млн. долараў — урада і банкаў Расійскай Федэрацыі; 445,5 млн. долараў — банкаў КНР; 53,1 млн. долараў — МБРР. 

На пагашэнне знешняга дзяржаўнага доўгу з пачатку 2015 года накіравана 1 млрд. 784,2 млн. долараў: 1 млрд. долараў — еўрааблігацыі; 264,8 млн. долараў — Еўразійскі фонд стабілізацыі і развіцця; 237,5 млн. долараў — урад Расійскай Федэрацыі; 129,9 млн. долараў — банкі КНР; 75,9 млн. долараў — МВФ; 56,6 млн. долараў — банкі Венесуэлы; 18,8 млн. долараў — МБРР; 0,7 млн. долараў — ЗША.

Унутраны дзяржаўны доўг па стане на 1 лістапада 2015 года склаў 80,1 трлн. рублёў, павялічыўшыся з пачатку года на 31,7 трлн. рублёў (з улікам курсавых розніц — на 15,9 трлн. рублёў, у тым ліку за кошт змены курсу беларускага рубля), або на 65,6%.

За студзень—кастрычнік 2015 года размешчана ўнутраных валютных дзяржаўных аблігацый для юрыдычных асоб і фізічных асоб (без уліку аперацый па абмене) на суму, эквівалентную 1 млрд. 438,7 млн. долараў ЗША, і 1 трлн. 377,5 млрд. рублёў. З пачатку 2015 года пагашана валютных і рублёвых дзяржаўных аблігацый для фізічных і юрыдычных асоб (без уліку аперацый па абмене) на суму 399,3 млн. долараў і 1 трлн. 830,8 млрд. рублёў.

Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 30 лістапада 2015

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-402/125/33432
Текущая дата: 18.11.2024