Белорусский портал в Казахстане

"Дана Холдынгс" прызнана лепшым забудоўшчыкам гандлёвых цэнтраў і шматфункцыянальных комплексаў у Еўропе



Прка гэта паведамілі ў холдынгу.

Беларускі забудоўшчык "Дана Холдынгс" прызнаны лепшым адразу ў дзвюх намінацыях на выстаўцы MAPIC 2015, якая праходзіць 18-20 лістапада ў Канах (Францыя).  

Так, "Дана Холдынгс" лідзіравала ў намінацыі "Лепшы забудоўшчык шматфункцыянальных комплексаў у Еўропе ў 2015 годзе" (Best Mixed Use Developer 2015 - Europe), а таксама "Лепшы забудоўшчык гандлёвых цэнтраў у Еўропе ў 2015 годзе" (Best Retail Developer 2015 - Europe).

"Высокая ацэнка міжнароднага журы яшчэ раз пацвярджае, што намі выбраны правільны курс на рэалізацыю інавацыйных праектаў, - падкрэсліў прадстаўнік кіраўніцтва камерцыйнай нерухомай маёмасцю групы кампаній "Дана Холдынгс" Гэры Бэраўз. - Мы імкнёмся, каб нашы аб`екты адпавядалі сучасным тэхналогіям і нават апярэджвалі свой час. І, што яшчэ больш важна, максімальна адпавядалі патрэбнасцям тых, хто будзе тут жыць і працаваць".

Трэба адзначыць, што на рахунку праектаў, якія міжнародная група кампаній "Дана Холдынгс" рэалізуе ў Беларусі, ужо нямала дасягненняў.

Так, комплекс "Мінск-Мір", будаўніцтва якога стартавала ў кастрычніку 2015 года, з`яўляецца самым вялікім праектам у Еўропе.

Аб`ект размесціцца на плошчы 320 га на тэрыторыі былога аэрапорта "Мінск-1". Там з`явіцца 30 тыс. кватэр, новы парк плошчай 50 га, чатыры школы і дзевяць дзіцячых садоў. Але асноўнай адметнасцю комплексу стануць гандлёвы і фінансавы цэнтры, якія, як чакаецца, прыцягнуць у Беларусь вялікую колькасць міжнародных кампаній і створаць тысячы рабочых месц.

Праект "Мінск-Мір" ужо выйграў шэраг прэстыжных узнагарод: Global RLI Awards 2015 у Дубаі і Realt GoldenKey 2015 у Мінску. Ён прызнаны лепшым шматфункцыянальным аб`ектам і лепшым аб`ектам гандлёвай нерухомай маёмасці ў Еўропе.

Міжнародная інвестыцыйна-будаўнічая група кампаній "Дана Холдынгс" сёння вядзе будаўніцтва 5 млн кв.м нерухомай маёмасці ва Усходняй Еўропе. З 2006 года "Дана Холдынгс" працуе ў Беларусі і з`яўляецца буйным забудоўшчыкам на беларускім рынку.

Сярод найбольш вядомых праектаў холдынга ў нашай краіне - шматфункцыянальныя комплексы "Мінск-Мір" і "Маяк Мінска", а таксама гандлёва-забаўляльны цэнтр "Дана мол".

Менавіта гэтыя праекты і прэзентаваны на выстаўцы MAPIC 2015 у Канах, дзе забудоўшчык прадстаўляе Беларусь ужо чацвёрты раз.

Выстаўка MAPIC у Канах лічыцца самай значнай у Еўропе спецыялізаванай выстаўкай гандлёвай нерухомай маёмасці і інвестыцый.

Мерапрыемства традыцыйна збірае вядучых дэвелапераў, рытэйлераў і інвестараў з усяго свету. У гэтым годзе свае стэнды на 12 тыс. кв.м выставачнай плошчы прадстаўляюць 700 экспанентаў. Чакаецца, што выстаўку наведаюць не менш як 17 тыс. спецыялістаў.

19 лістапада 2015, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-402/125/33459
Текущая дата: 02.10.2024