Белорусский портал в Казахстане

У Беларусь да 2020 года будуць прыцягнуты вядучыя камерцыйныя банкі сусветнага ўзроўню



Аб гэтым заявіў 4 лістапада першы намеснік міністра эканомікі Аляксандр Забароўскі на канферэнцыі "Эканоміка Беларусі: зноў перад выбарам".

"Працуючы з Еўрапейскім банкам рэканструкцыі і развіцця, мы ставім за мэту прыцягнуць да 2020 года ў банкаўскі сектар краіны камерцыйныя банкі вядучага, сусветнага ўзроўню. Гэта не толькі дыверсіфікуе нашу банкаўскую сістэму, але і павысіць канкурэнцыю на рынку капіталу", - адзначыў Аляксандр Забароўскі.

Паводле яго слоў, адным з ключоў да перазапуску эканамічнага росту на здаровай аснове з`яўляецца прыход у банкаўскую сістэму вялікіх прыватных банкаў, прыцягненне вядучых сусветных фінансавых устаноў.

"Дарожная карта, якая рэалізуецца намі з ЕБРР, - гэта канкрэтныя дзеянні, якія будуць таму садзейнічаць", - растлумачыў ён.

Аляксандр Забароўскі канстатаваў, што прынята ўжо рашэнне па стварэнні ў 2016 годзе мегарэгулятара фінансавага рынку на базе Нацыянальнага банка. "Гэта яшчэ адна структурная мера дарожнай карты рэформ, якая дасць магчымасць надаць новы імпульс развіццю рынку капіталу і банкаўскага фінансавання, якія застаюцца пакуль недастаткова развітымі", - адзначыў ён.

Першы намеснік міністра падкрэсліў, што развіццё паўнацэннага фінансавага рынку, паэтапная лібералізацыя руху капіталу, свабодная купля-продаж акцый прадпрыемстваў усіх форм уласнасці задаюць доўгатэрміновы парадак дня для развіцця ўсяго фінансавага сектара Беларусі.

4 лістапада 2015, Мінск
Юлія Огнева - БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-402/126/33170
Текущая дата: 02.10.2024