У гэтым годзе на захоўванне заклалі 14,1 тыс. т бульбы, 14,6 тыс. т агародніны і 1,9 тыс. т садавіны- паведамілі ў прэс-службе Белкаапсаюза.
"Гэта практычна на адным узроўні з тымі аб`ёмамі, якія закладваліся ў мінулым годзе. Такія запасы дадуць магчымасць забяспечыць бесперабойны гандаль практычна ўвесь зімова-вясенні перыяд.
Рэалізоўваць запасы стабфондаў арганізацыі Белкаапсаюза будуць праз рознічную гандлёвую сетку, прадпрыемствы грамадскага харчавання, на ўласных рынках. Частку прадукцыі адправяць на экспарт", - растлумачылі ў прэс-службе.
Усяго для закладкі і захоўвання сельскагаспадарчай сыравіны ў міжсезонны перыяд Белкаапсаюз мае 141 плодаагароднінасховішча на 415 камер. Іх агульны аб`ём складае 32,7 тыс. т. Што датычыцца закупкі лішкаў сельгаспрадукцыі ў насельніцтва, то ў студзені-кастрычніку Белкаапсаюз выплаціў за здадзеную грамадзянамі сельгаспрадукцыю і сыравіну больш за Br1трлн. Тэмп росту да адпаведнага перыяду мінулага года склаў 106,5 працэнта.
"Летам і восенню спажыўкааперацыя прымае ў асноўным прадукцыю, сабраную ў лесе або вырашчаную на прысядзібных участках. Зімой найбольш актыўна здаюць мяса, мёд і другасныя віды сыравіны", - адзначылі ў прэс-службе.
20 лістапада 2015, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-402/126/33314
Текущая дата: 18.11.2024