Белорусский портал в Казахстане

Дыялог паміж ЕАЭС і ЕС павысіць рэзультатыўнасць "Усходняга партнёрства"



Пра гэта паведамілі ў прэс-службе беларускага МЗС

Аб гэтым 26 лістапада заявіла намеснік міністра замежных спраў Беларусі Алена Купчына на сустрэчы кіраўнікоў МЗС краін - удзельніц "Усходняга партнёрства", якая адбылася ў Тбілісі ў час шостага раўнда нефармальных міністэрскіх дыялогаў ініцыятывы.

Алена Купчына падкрэсліла неабходнасць большай дыферэнцыяцыі, павышэння рэзультатыўнасці ініцыятывы шляхам рэалізацыі канкрэтных рэгіянальных праектаў, а таксама наладжвання дыялогу і ўзаемадзеяння паміж двума інтэграцыйнымі аб`яднаннямі - Еўразійскім эканамічным саюзам і Еўрапейскім саюзам з мэтай стварэння ў будучым адзінай эканамічнай прасторы паміж Лісабонам і Уладзівастокам.

Асноўную ўвагу ўдзельнікі сустрэчы ўдзялілі пытанням рэалізацыі ініцыятывы і перспектывам яе далейшага развіцця пасля Рыжскага саміту "Усходняга партнёрства", у тым ліку ў кантэксце перагляду Еўрапейскай палітыкі суседства. У ходзе пленарнай дыскусіі кіраўнік беларускай дэлегацыі акрэсліла прынцыповыя падыходы Беларусі да супрацоўніцтва ва "Усходнім партнёрстве", праінфармавалі ў МЗС.

У час нефармальных міністэрскіх дыялогаў Алена Купчына сустрэлася з кіраўнікамі дэлегацый іншых краін-партнёраў, камісарам па еўрапейскай палітыцы суседства і перагаворах аб пашырэнні Ёханесам Ханам і намеснікам генеральнага сакратара Еўрапейскай службы знешніх дзеянняў Хельгай Шмід.

"Абмеркавана шырокае кола пытанняў двухбаковага і шматбаковага супрацоўніцтва, у тым ліку развіцця адносін паміж Беларуссю і Еўрапейскім саюзам", - адзначылі ў МЗС.

26 лістапада 2015, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-402/126/33481
Текущая дата: 18.11.2024