Белорусский портал в Казахстане

Рашэнне правесці дэнамінацыю сведчыць аб упэўненасці Нацыянальнага банка ў тым, што ён зможа ўзяць інфляцыю пад кантроль



Такое меркаванне выказаў аналітык групы кампаній Forex Club Валерый Палхоўскі.

"Я ахарактарызаваў бы імкненне Нацбанка правесці дэнамінацыю як упэўненасць у тым, што ён усё ж такі возьме інфляцыю пад кантроль. Увядзенне манет - гэта яшчэ адно пацвярджэнне таго, што рэгулятар адчувае сябе ўпэўнена", - адзначыў Валерый Палхоўскі.

Эксперт канстатаваў, што правядзенне дэнамінацыі напрошвалася даўно, аднак гэты працэс з`яўляецца апраўданым толькі ў выпадку, калі інфляцыя не перавышае 10 працэнтаў.

Паводле яго слоў, чакаць змяненняў у эканоміцы Беларусі ў сувязі з дэнамінацыяй не трэба.

"Што такое дэнамінацыя? Проста ўсе цэны, банкаўскія рахункі, зберажэнні, колькасць нулёў на банкнотах скароціцца на некалькі парадкаў. Гэта простая фармальнасць, якая, аднак, робіць больш зручнай сістэму грашовага абарачэння", - растлумачыў Валерый Палхоўскі.

4 лістапада 2015, Мінск
Юлія Огнева - БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-402/127/33171
Текущая дата: 18.11.2024