Белорусский портал в Казахстане

Эканамічнае супрацоўніцтва Беларусі і Сербіі павінна быць такім жа моцным, як і дружба дзвюх краін



Аб гэтым 19 лістапада заявіў Прэзідэнт Сербіі Таміслаў Нікаліч па выніках перагавораў з Прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам.

Таміслаў Нікаліч падзякаваў Аляксандру Лукашэнку за неацэнную падтрымку, якую Беларусь аказвае Сербіі. 

"Наша дружба моцная, і такім павінна быць наша эканамічнае супрацоўніцтва", - упэўнены Прэзідэнт Сербіі. Ён звярнуў увагу, што сумеснымі намаганнямі Беларусь і Сербія нарасцілі тавараабарот, які ў 2014 годзе склаў $250 млн. Бакі ўсведамляюць, што гэты паказчык можа быць значна лепшым, і маюць намер працаваць у гэтым напрамку, адзначыў Таміслаў Нікаліч.

19 лістапада прэзідэнты падпісалі заяву, у якой адзначаецца неабходнасць павялічыць тавараабарот і знайсці новыя магчымасці для эканамічнага супрацоўніцтва, павелічэння ўзроўню жыцця грамадзян Беларусі і Сербіі.

19 лістапада 2015, Мінск
Святлана Саўко - БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-402/127/33320
Текущая дата: 18.11.2024