Белорусский портал в Казахстане

Лукашэнка: Два курсы валют — гэта катастрофа



Падчас наведвання 28 жніўня аддзялення "Расна" ААТ "Белавежскі" ў Брэсцкай вобласці Аляксандр Лукашэнка выказаўся супраць множнасці курсаў валют.

"У нас ёсць група спекулянтаў, як і ў любой краіне, якія прывыклі гуляць: сёння куплю, заўтра перапрадам. Не, з дзяржавай у азартныя гульні не раю гуляць. Цяпер адпусцілі курс. Хочаце купіць долар — плаціце тую цану, якая складваецца на рынку. Мы яго не трымаем, проста назіраем за цэнамі. І трымаць небяспечна", — прыводзіць словы Лукашэнкі яго прэс-служба.

Ён падкрэсліў, што пры стрымліванні курсу можна нанесці ўрон і тым, хто прывозіць валюту ў краіну: "Калі ён прывёз долары і хоча прадаваць, а мы будзем заціскаць і трымаць, дзікі рынак з`явіцца (мы гэта ўжо праходзілі), будуць два курсы — гэта катастрофа".

БелаПАН
Мінск, 28 жніўня 2015

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-402/128/32545
Текущая дата: 02.10.2024