Белорусский портал в Казахстане

У Беларусі будзе створана камісія па ўстанаўленні квот на стварэнне аб`ектаў аднаўляльнай энергетыкі



Гэта замацавана пастановай Савета Міністраў нумар 662 ад 6 жніўня 2015 года, паведамілі ў прэс-службе беларускага ўрада.

У Беларусі будзе створана камісія па ўстанаўленні і размеркаванні квот на стварэнне ўстановак па выкарыстанні аднаўляльных крыніц энергіі. 

У адпаведнасці з пастановай будзе створана рэспубліканская міжведамасная камісія па ўстанаўленні і размеркаванні квот на стварэнне ўстановак па выкарыстанні аднаўляльных крыніц энергіі. Камісія ствараецца ў тым ліку для стымулявання ўкаранення ў Беларусі сучасных эфектыўных тэхналогій у сферы выкарыстання аднаўляльных крыніц энергіі.

У яе склад увойдуць 7 чалавек, узначаліць камісію першы намеснік міністра энергетыкі Беларусі Леанід Шанец. Яе пасяджэнні будуць праводзіцца не радзей як два разы ў год.

Згодна з пастановай, камісія мае права ўносіць у Савет Міністраў прапановы аб распрацоўцы праектаў нарматыўных прававых актаў па пытаннях, што ўваходзяць у яе кампетэнцыю.

Пастановай таксама зацверджана Палажэнне аб парадку ўстанаўлення і размеркавання квот на стварэнне ўстановак па выкарыстанні аднаўляльных крыніц энергіі.

Пастанова ўступае ў сілу з 21 жніўня 2015 года.

7 жніўня 2015, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-402/129/32317
Текущая дата: 02.10.2024