Белорусский портал в Казахстане

Нацыянальны банк Беларусі атрымаў ад Народнага банка Кітая 1 млрд. юаняў у межах здзелкі своп



Падчас рэалізацыі двухбаковага пагаднення паміж Нацыянальным банкам Беларусі і Народным банкам Кітая аб правядзенні валютнай здзелкі своп беларускім бокам ажыццёўленая першая выбарка сродкаў у 1 млрд. кітайскіх юаняў.

Як паведамляе прэс-служба Нацбанка, гэтыя сродкі будуць давацца суб`ектам гаспадарання Рэспублікі Беларусь праз банкі абслугоўвання для фінансавання імпарту прамежкавых і інвестыцыйных тавараў з Кітайскай Народнай Рэспублікі.

Пагадненне паміж Нацбанкам Беларусі і Народным банкам Кітая аб правядзенні валютнай здзелкі своп было заключанае 10 мая 2015 года ў мэтах развіцця гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва паміж дзяржавамі. Дакумент прадугледжвае выдзяленне бакамі сродкаў у нацыянальных валютах у аб`ёме да 16 трлн. беларускіх рублўё і 7 млрд. юаняў.

Варта зазначыць, што гэтая здзелка не першы валютны своп з Кітаем. Так, у сакавіку 2009 года Беларусь падпісала своп-пагадненне з Кітаем і дамовілася пра ўзаемны абмен валют у эквіваленце 3 млрд. долараў. Аднак па стане на лета 2011 года механізм выкарыстання нацыянальных валют ва ўзаемным гандлі з Кітаем не працаваў. Як зазначалі ў беларускім урадзе — "з-за адсутнасці вопыту ў кітайскага боку і асцярожнасці па вывадзе юаня на міжнародныя гандлёвыя абароты, а таксама нашай непаваротлівасці".

Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 10 верасня 2015 

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-402/129/32603
Текущая дата: 18.11.2024