Пра гэта паведамляе прэс-служба беларускага знешнепалітычнага ведамства.
Пасол Беларусі ў Егіпце Сяргей Рачкоў 15 верасня сустрэўся з прэзідэнтам Акадэміі навуковых даследаванняў і тэхналогій Егіпта Махмудам Сакры.
"У ходзе сустрэчы абмеркаваны стан і перспектывы беларуска-егіпецкага навукова-тэхнічнага супрацоўніцтва, уключаючы шляхі пашырэння ўзаемадзеяння паміж Нацыянальнай акадэміяй навук Беларусі і Акадэміяй навуковых даследаванняў і тэхналогій Егіпта", - паведамляе прэс-служба.
Егіпецкі бок выказаў зацікаўленасць у рэалізацыі сумесных навуковых праектаў у розных галінах, у тым ліку ў сферы сельскай гаспадаркі і харчавання, меліярацыі зямель, энергетыкі, выкарыстання водных рэсурсаў, IT, машынабудавання.
Дасягнута дамоўленасць аб правядзенні навукова-практычнага семінара з удзелам прадстаўнікоў акадэмій навук дзвюх краін.
Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН
Мінск, 16 верасня 2015
Мінск, 16 верасня 2015
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-402/129/32651
Текущая дата: 18.11.2024