Белорусский портал в Казахстане

У Мінску 16 верасня падпісаны дагавор аб стварэнні Беларуска-кітайскага цэнтра гандлёвага супрацоўніцтва



Пра гэта паведаміла прэс-служба Міністэрства гандлю.

Подпісы пад дакументам паставілі генеральны дырэктар ГА "Белрэсурсы" Павел Семянюк і прэзідэнт карпарацыі "Цюань Шэн" Чжан Цюаньнянь. У адпаведнасці з дагаворам вызначаны статутны фонд таварыства, заснавальнікі якога абавязуюцца ўнесці ў яго свае ўклады на працягу двух месяцаў з даты яго дзяржаўнай рэгістрацыі ў беларускіх рублях у памеры, эквівалентным 500 тыс. долараў ЗША па курсе Нацбанка. 

Дагавор быў падпісаны ў выніку сустрэчы міністра гандлю Беларусі Валянціна Чаканава з губернатарам правінцыі Ганьсу Лю Вэйпінам. На сустрэчы абмяркоўваліся асноўныя кірункі развіцця гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва паміж краінамі, у прыватнасці стварэнне ў правінцыі Ганьсу сумесных зборачных вытворчасцяў трактароў, кормаўборачных камбайнаў. Кітайскі бок выказаў "сур`ёзную зацікаўленасць" лагістыкай, гатэльным бізнесам, сельскай гаспадаркай, малочнай і мясной перапрацоўчай прамысловасцю Беларусі, зазначыла прэс-служба Мінгандлю. 

Падчас сустрэчы падпісаныя таксама дагаворы і пагаднення паміж СЭЗ "Гроднаінвест" і дэпартаментам камерцыі правінцыі Ганьсу, паміж Гродзенскім гарвыканкамам і кітайскай карпарацыяй "Увей Цюань Шэнь".

Марына Носава, БелаПАН
Мінск, 17 верасня 2015

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-402/129/32655
Текущая дата: 18.11.2024