Пра гэта паведамляе прэс-служба МЗС Беларусі.
Ход падрыхтоўкі мерапрыемства абмяркоўваўся 24 верасня на сустрэчы пастаяннага прадстаўніка Беларусі пры аддзяленні ААН і іншых міжнародных арганізацыях у Жэневе Юрыя Амбразевіча з генеральным сакратаром Міжнароднай электратэхнічнай камісіі Франсам Врэесвікам.
Бакі таксама абмеркавалі наяўны стан і перспектывы супрацоўніцтва паміж Беларуссю і МЭК.
Падчас сустрэчы Амбразевіч адзначыў, што Беларусь "высока цэніць аказаны краіне давер". "Ён падкрэсліў, што правядзенне мерапрыемства такога ўзроўню дае магчымасць прадэманстраваць высокі ўзровень прамысловага развіцця Беларусі і патэнцыял для прыцягнення інвестыцый і інавацый", — гаворыцца ў паведамленні.
Врэесвік у сваю чаргу выказаў упэўненасць у тым, што паспяховае супрацоўніцтва з Беларуссю паслужыць прыкладам для нарошчвання ўзаемадзеяння арганізацыі з усімі краінамі рэгіёна СНД.
Таццяна Каравянкова, БелаПАН
Мінск, 25 верасня 2015
Мінск, 25 верасня 2015
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-402/129/32732
Текущая дата: 18.11.2024