Аб гэтым гаворыцца ў новым дакладзе, падрыхтаваным сумесна ААН, Міжнародным энергетычным агенцтвам, Міжнародным агенцтвам па аднаўляльных крыніцах энергіі, Сусветным банкам і Сусветнай арганізацыяй аховы здароўя, паведамляе сайт Цэнтра навін ААН.
Аўтары даклада папярэджваюць, што, нягледзячы на прагрэс па асобных напрамках (напрыклад, павелічэнне тэмпаў выкарыстання аднаўляльных крыніц энергіі), яго недастаткова для дасягнення пастаўленых мэт да 2030 года.
Адзначаецца, што глабальны энергетычны крызіс, які ўзмацніў канфлікт ва Украіне, можа стымуляваць выкарыстанне аднаўляльных крыніц энгергіі і павышэнне энергаэфектыўнасці, паколькі многія краіны павялічваюць інвестыцыі ў зялёную энергетыку. У той жа час у дакладзе адзначаецца, што рост цэн на энерганосьбіты пагаршае перспектывы забеспячэння ўсеагульнага доступу да электраэнергіі. Згодна з бягучымі прагнозамі, 660 млн чалавек рызыкуюць застацца без доступу да электрычнасці да 2030 года.
Паводле слоў аўтараў даклада, каб забяспечыць усеагульны доступ да электраэнергіі да 2030 года, міжнародная супольнасць павінна павялічыць інвестыцыі ў чыстую энергію і ўмацаваць неабходную палітычную падтрымку гэтых намаганняў.
«Мы павінны абараніць наступнае пакаленне, дзейнічаючы ўжо цяпер. Інвестыцыі ў экалагічна чыстыя і аднаўляльныя рашэнні для падтрымкі ўсеагульнага доступу да энергіі — толькі так мы можам дабіцца рэальных змяненняў», — заявіў генеральны дырэктар СААЗ Тэдрас Аданам Гебрэесус.
«Мы павінны абараніць наступнае пакаленне, дзейнічаючы ўжо цяпер. Інвестыцыі ў экалагічна чыстыя і аднаўляльныя рашэнні для падтрымкі ўсеагульнага доступу да энергіі — толькі так мы можам дабіцца рэальных змяненняў», — заявіў генеральны дырэктар СААЗ Тэдрас Аданам Гебрэесус.
Паводле даных СААЗ, амаль 3,2 млн чалавек штогод паміраюць ад хвароб, справакаваных выкарыстаннем забруджвальных відаў паліва.
Звязда, 7 чэрвеня 2023
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-402/13/69645
Текущая дата: 17.11.2024