Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе Мінэнерга.
Аб`ём спажывання электраэнергіі ў краіне ў студзені - чэрвені 2023 года склаў 20,2 млрд кВт.гадз, што на 946 млн кВт.гадз больш у параўнанні з аналагічным перыядам 2022 года. Аб гэтым сказаў міністр энергетыкі Віктар Каранкевіч у час сустрэчы з працоўным калектывам філіяла "Гомельскія электрычныя сеткі" РУП "Гомельэнерга".
"Асноўны рост забяспечаны рэальным сектарам эканомікі. Свой уклад зрабіла і насельніцтва", - адзначыў Віктар Каранкевіч.
Так, спажыванне электраэнергіі насельніцтвам для патрэб ацяплення і гарачага водазабеспячэння за першае паўгоддзе бягучага года вырасла ў 1,4 раза ў параўнанні з аналагічным перыядам 2022 года - да 390 млн кВт.гадз. Актыўна вядзецца работа са зваротамі грамадзян аб выдачы тэхнічных умоў на далучэнне электраўстановак аднакватэрных жылых дамоў да электрычных сетак у мэтах выкарыстання электрычнай энергіі для названых патрэб. За 2019-ы - першае паўгоддзе 2023 года ў энергазабеспячальныя арганізацыі паступіла 102 тыс. такіх зваротаў, задаволена 80 працэнтаў з іх. У першым паўгоддзі бягучага года такіх заявак было 11,8 тыс., з якіх задаволілі 93 працэнты.
Рост электраспажывання забяспечваецца таксама за кошт праектаў па будаўніцтве новага электрыфікаванага жылля. За 2021-ы - першае паўгоддзе 2023 года ў краіне ўведзена ў эксплуатацыю 840 тыс. кв.м электрадамоў.
Для стварэння дадатковых магчымасцей выкарыстання электраэнергіі ў мэтах ацяплення і гарачага водазабеспячэння ва ўсіх рэгіёнах шырока вядуцца работы па рэканструкцыі электрасеткавай інфраструктуры. Зацверджаны перспектыўныя планы мадэрнізацыі электрасетак - усяго 5,7 тыс. км у больш як 1,5 тыс. населеных пунктах.
18 ліпеня 2023, Мінск
БЕЛТА
18 ліпеня 2023, Мінск
БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-402/13/70135
Текущая дата: 22.12.2024