Белорусский портал в Казахстане

Буйнейшы сусветны вытворца хлоркалію прапануе Беларусі сумесныя праекты



Ізраільская кампанія Israel Chemicals Limited, буйнейшы сусветны вытворца хлорыстага калію, прапануе Беларусі сумесныя праекты.

Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе беларускага МЗС па выніках сённяшняй сустрэчы міністра замежных спраў Уладзіміра Макея з кіраўніцтвам кампаніі.

У ходзе сустрэчы з прэзідэнтам і выканаўчым дырэктарам Israel Chemicals Limited Стэфанам Боргасам з удзелам топ-менеджараў разгледжаны канкрэтныя прапановы кампаніі па рэалізацыі сумесных праектаў з беларускімі партнёрамі.

Акрамя таго, бакі абмеркавалі магчымыя напрамкі супрацоўніцтва ў такіх сектарах, як сельская гаспадарка, харчовая прамысловасць і машынабудаванне.

Ізраільскай кампаніяй станоўча ацэнены эканамічны патэнцыял Беларусі, выказаны інтарэс да машынабудаўнічага абсталявання, адзначылі ў прэс-службе знешнепалітычнага ведамства.

14 ліпеня 2015, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-402/131/31963
Текущая дата: 02.10.2024