Гэта замацавана пастановай Савета Міністраў нумар 662 ад 6 жніўня 2015 года, паведамілі ў прэс-службе беларускага ўрада.
У Беларусі будзе створана камісія па ўстанаўленні і размеркаванні квот на стварэнне ўстановак па выкарыстанні аднаўляльных крыніц энергіі.
У адпаведнасці з пастановай будзе створана рэспубліканская міжведамасная камісія па ўстанаўленні і размеркаванні квот на стварэнне ўстановак па выкарыстанні аднаўляльных крыніц энергіі. Камісія ствараецца ў тым ліку для стымулявання ўкаранення ў Беларусі сучасных эфектыўных тэхналогій у сферы выкарыстання аднаўляльных крыніц энергіі.
У яе склад увойдуць 7 чалавек, узначаліць камісію першы намеснік міністра энергетыкі Беларусі Леанід Шанец. Яе пасяджэнні будуць праводзіцца не радзей як два разы ў год.
Згодна з пастановай, камісія мае права ўносіць у Савет Міністраў прапановы аб распрацоўцы праектаў нарматыўных прававых актаў па пытаннях, што ўваходзяць у яе кампетэнцыю.
Пастановай таксама зацверджана Палажэнне аб парадку ўстанаўлення і размеркавання квот на стварэнне ўстановак па выкарыстанні аднаўляльных крыніц энергіі.
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-402/131/32317
Текущая дата: 18.11.2024