Белорусский портал в Казахстане

Амаль чвэрць арганізацый Мінска — стратныя



Пра гэта паведамілі ў галоўным статыстычным упраўленні сталіцы.

За пяць месяцаў гэтага года стратнымі былі 423 арганізацыі Мінска, ці 24,8% ад агульнай колькасці арганізацый, улічаных у бягучым парадку (за студзень—май 2014 года — 332, ці 19,5%).

Удзельная вага стратных арганізацый склала: у прамысловасці — 35,1% (у студзені—маі 2014 года — 29,7%); у будаўніцтве — 23,6% (14,7%); гандлю — 38% (27,3%); гасцініцах і рэстаранах — 28,9% (25%); на транспарце — 29,4% (19,6%); у сувязі — 5,3% (10,5%); у фінансавай дзейнасці — 0% (14,3%); у сферы аперацый з нерухомай маёмасцю, арэнды і аказання паслуг спажыўцам — 13,7% (11,9%); адукацыі — 0% (11,4%); ахове здароўя і сферы аказання сацыяльных паслуг — 17,6% (11,8%); сферы аказання камунальных паслуг — 17,9% (15,2%). 

У студзені—маі 2015 года сума чыстай страты стратных арганізацый Мінска склала 4,087 трлн. рублёў, у 2,4 разу больш, чым у студзені—маі 2014 года. 

Рэнтабельнасць продажу за студзень—май 2015 года склала 8,5% і павялічылася ў параўнанні са студзенем—маем 2014 года на 1,9 працэнтнага пункта. За студзень—красавік 2015 года рэнтабельнасць продажу складала 8,6%, за май — 8,2%.

Марына Носава, БелаПАН
Мінск, 18 ліпеня 2015

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-402/132/32064
Текущая дата: 18.11.2024