Белорусский портал в Казахстане

Колькасць зарэгістраваных беспрацоўных у Беларусі за год павялічылася больш чым удвая



Пра гэта паведамілі ў прэс-службе Белстата са спасылкай на звесткі Міністэрства працы і сацыяльнай абароны.

Колькасць зарэгістраваных беспрацоўных на канец чэрвеня 2015 года склала 46,8 тыс. чалавек, што ў 2,2 разу больш, чым на канец чэрвеня 2014 года, і на 4,7% больш, чым на канец мая 2015 года.

Узровень зарэгістраванага беспрацоўя на канец чэрвеня 2015 года склаў 1% ад эканамічна актыўнага насельніцтва (на канец чэрвеня 2014 года — 0,5%). 

У эканоміцы Беларусі ў чэрвені 2015 года было занята 4 млн. 467,6 тыс. чалавек, што на 1,5% менш, чым у чэрвені 2014 года. 

Арганізацыямі (без суб`ектаў малога прадпрымальніцтва) у чэрвені было прынята на працу 61,7 тыс. чалавек (2% сярэднямесячнай колькасці), у тым ліку на дадаткова ўведзеныя працоўныя месцы — 3,1 тыс. чалавек, ці 5% ад агульнай колькасці прынятых. 

Звольнена па розных прычынах 68,5 тыс. чалавек (2,2% сярэднямесячнай колькасці), з іх 5,1% — за прагул і іншыя парушэнні працоўнай дысцыпліны, 1% — у сувязі са скарачэннем колькасці або штату работнікаў, ліквідацыяй арганізацый. 

Каэфіцыент замяшчэння работнікаў (адносіны колькасці прынятых да колькасці звольненых) у чэрвені 2015 года склаў 0,901 (у чэрвені 2014 года — 0,922).

Марына Носава, БелаПАН
Мінск, 27 ліпеня 2015

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-402/132/32153
Текущая дата: 18.11.2024