Белорусский портал в Казахстане

Беларуска-харвацкае міжурадавае пагадненне аб эканамічным супрацоўніцтве падпісанае 8 чэрвеня ў Мінску



Пра гэта паведамляе прэс-служба МЗС Беларусі.

У гэты дзень адбыліся палітычныя кансультацыі з Міністэрствам замежных і еўрапейскіх спраў Харватыі. Беларускую дэлегацыю ўзначаліла намеснік міністра замежных спраў Алена Купчына, харвацкую — першы намеснік міністра Ёшка Клісавіч.

"Бакі абмеркавалі шырокі спектр пытанняў двухбаковага супрацоўніцтва, у тым ліку бягучы стан і перспектывы развіцця палітычнага дыялогу, узаемадзеянне ў гандлёва-эканамічнай, гуманітарнай сферах, актывізацыю міжпарламенцкіх кантактаў, супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Харватыяй у міжнародных арганізацыях, а таксама адносіны з ЕС", — сказана ў справаздачы прэс-службы МЗС.

9 чэрвеня кіраўнікі дэлегацый возьмуць удзел у рабоце беларуска-харвацкага эканамічнага форуму, які адбудзецца ў Мінску.

Аляксей Аляксандраў, БелаПАН
Мінск, 8 чэрвеня 2015

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-402/133/31367
Текущая дата: 02.10.2024