"Наша адкрытая эканоміка, адчувальная да ваганняў знешніх рынкаў, пакутуе і ад санкцыйнай вайны, якая праводзіцца Захадам і Расіяй", — заявіў Аляксандр Лукашэнка 1 ліпеня на ўрачыстым сходзе з нагоды Дня Незалежнасці.
"Але цяжкасці гэтыя часовыя і абсалютна пераадольныя, — мяркуе афіцыйны лідар, словы якога прыводзіць яго прэс-служба. — У нашай нядаўняй гісторыі мы вытрымлівалі з годнасцю і не такія выпрабаванні".
На думку Лукашэнкі, галоўны фундамент бяспекі і незалежнасці краіны — адзінства і згода ў грамадстве, мір і парадак унутры краіны, устойлівае развіццё эканомікі.
БелаПАН
Мінск, 1 ліпеня 2015
Мінск, 1 ліпеня 2015
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-402/133/31793
Текущая дата: 18.11.2024