Злучаныя Штаты Амерыкі зацікаўлены ў адмене санкцый у дачыненні да Рэспублікі Беларусь, але чакаюць крокаў насустрач з боку беларускіх уладаў.
Пра гэта заявіў у інтэрв`ю праграме "Контуры" тэлеканала ОНТ вечарам 12 ліпеня часовы павераны ў справах ЗША ў Беларусі Скот Роланд.
"Санкцыі працягваюцца штогод на падставе ўказа ад 2006 года. Яны з`яўляюцца адраснымі і не накіраваны супраць радавых грамадзян Беларусі. Наша палітыка ў гэтым пытанні ўзгадняецца з Еўрапейскім саюзам", — сказаў амерыканскі дыпламат.
"У канчатковым выніку, мы самі зацікаўлены ў адмене санкцый і аднаўленні нармальных адносінаў. Але адбыцца гэта можа толькі ў выніку канкрэтных крокаў з боку беларускага ўрада, — падкрэсліў кіраўнік амерыканскай дыпмісіі. — У той жа час Злучаныя Штаты перакананы, што рознагалоссі ў некаторых галінах не выключаюць магчымасці развіваць адносіны там, дзе нашы інтарэсы супадаюць, — эканамічны рост, гандаль, падтрымка незалежнасці і суверэнітэту Беларусі. Мы ўпэўнены, што неабходна імкнуцца да прагрэсу ў тых галінах, дзе нашы інтарэсы супадаюць".
Візавыя і фінансавыя санкцыі ў дачыненні да шэрагу беларускіх чыноўнікаў, у тым ліку Аляксандра Лукашэнкі, былі ўведзены 16 чэрвеня 2006 года прэзідэнтам Джорджам Бушам і з тых пор неаднаразова працягваліся. Амерыканскім кампаніям забаронена заключаць якія-небудзь здзелкі з гэтымі людзьмі. У чарговы раз санкцыі былі працягнуты ў чэрвені гэтага года ўказам цяперашняга прэзідэнта Барака Абамы. Ва ўказе гаварылася, што "дзеянні пэўных прадстаўнікоў беларускага ўрада і шэрагу іншых асоб працягваюць уяўляць надзвычайную пагрозу нацыянальнай бяспецы і знешняй палітыцы Злучаных Штатаў", а таксама "падрываюць дэмакратычныя працэсы і інстытуты ў Беларусі".
Акрамя таго, адзначалася, што шэраг службовых асоб Беларусі абвінавачваецца ў "парушэннях правоў чалавека, звязаных з палітычнымі рэпрэсіямі, у тым ліку з затрыманнямі і выкраданнямі людзей, а таксама з карупцыяй".
Акрамя таго, адзначалася, што шэраг службовых асоб Беларусі абвінавачваецца ў "парушэннях правоў чалавека, звязаных з палітычнымі рэпрэсіямі, у тым ліку з затрыманнямі і выкраданнямі людзей, а таксама з карупцыяй".
БелаПАН
Мінск, 13 ліпеня 2015
Мінск, 13 ліпеня 2015
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-402/133/31938
Текущая дата: 18.11.2024