Гэту прапанову ён агучыў 14 ліпеня на сустрэчы з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Японіі ў Расійскай Федэрацыі і Рэспубліцы Беларусь (па сумяшчальніцтве) Цікахіта Харада.
Першы віцэ-прэм`ер адзначыў, што японскі бізнес можа больш давяраць сваім беларускім партнёрам, смялей выходзіць на рынак нашай краіны з новымі ідэямі як у галіне гандлю, так і ў галіне інвестыцый і тэхналогій, пашыраць інвестыцыйную дзейнасць у Беларусі. Размова перш за ўсё ідзе аб сферах высокіх тэхналогій, прамысловасці, сельскай гаспадарцы, а таксама лагістыцы.
Акрамя таго, Васіль Мацюшэўскі пацвердзіў імкненне Беларусі актыўна запрашаць японскія кампаніі да ўдзелу ў мадэрнізацыі беларускіх прадпрыемстваў.
Бакі абмеркавалі пытанні двухбаковага гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва, разгледзелі магчымасці паглыблення ўзаемадзеяння ў крэдытна-інвестыцыйнай сферы. Першы віцэ-прэм`ер адзначыў, што, маючы сур`ёзны патэнцыял супрацоўніцтва, Беларусь і Японія да гэтага часу выкарыстоўваюць яго не ў поўнай меры.
У сустрэчы прынялі ўдзел прадстаўнікі такіх буйных кампаній, як Hitachi Construction Machinery, Mitsubishi Heavy Industries, Panasonic, Mitsubishi Motors, Itochu і інш.
14 ліпеня 2015, Мінск
Таццяна Лісатовіч - БЕЛТА
14 ліпеня 2015, Мінск
Таццяна Лісатовіч - БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-402/133/31967
Текущая дата: 18.11.2024