Аб гэтым 22 чэрвеня заявіў кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы са спецыяльным прадстаўніком Прэзідэнта Афганістана па супрацоўніцтве з краінамі СНД Махамадам Шакерам Каргарам.
Аляксандр Лукашэнка нагадаў, што нядаўна адбылася яго тэлефонная размова з Прэзідэнтам Афганістана. "Ён выказаў шэраг пажаданняў, я таксама прапанаваў яму шэраг напрамкаў нашага супрацоўніцтва. Ведаю, што Афганістан мае патрэбу сёння ў пэўнай эканамічнай, ваенна-палітычнай падтрымцы ў выніку тых працэсаў, якія там адбываюцца", - адзначыў беларускі лідар.
Беларускі бок разлічвае, што сустрэча са спецпрадстаўніком Прэзідэнта Афганістана стане зыходным пунктам супрацоўніцтва па шэрагу пытанняў. "Мы з вамі абмяркуем сёння некалькі напрамкаў нашага бліжэйшага супрацоўніцтва і актуальных пытанняў і прымем адпаведнае рашэнне", - сказаў Аляксандр Лукашэнка, звяртаючыся да спецпрадстаўніка Прэзідэнта Афганістана. У Беларусі, паводле слоў кіраўніка дзяржавы, разлічваюць, што гэта стане пралогам да шэрага "канкрэтных рухаў насустрач адзін аднаму па гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве".
Прэзідэнт падкрэсліў, што ў Беларусі і ўсе ў рэгіёне на ўсходзе ад яе аддаюць належнае Афганістану за барацьбу, якую вядзе гэта краіна супраць сусветнага тэрарыстычнага руху.
22 чэрвеня 2015, Мінск
БЕЛТА
22 чэрвеня 2015, Мінск
БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-402/134/31637
Текущая дата: 18.11.2024