Белорусский портал в Казахстане

Парламенцкая дэлегацыя Інданезіі 24-26 мая з афіцыйным візітам наведае Беларусь



Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі.

Парламенцкая дэлегацыя Інданезіі на чале са спікерам Савета рэгіянальных прадстаўнікоў Народнай кансультатыўнай асамблеі Інданезіі Ірманам Гусманам 24-26 мая наведае з афіцыйным візітам Беларусь. 

Візіт афіцыйнай дэлегацыі адбудзецца па запрашэнні Савета Рэспублікі. Праграмай візіту прадугледжаны сустрэчы кіраўніка дэлегацыі са старшынёй Савета Рэспублікі Міхаілам Мясніковічам, старшынёй Палаты прадстаўнікоў Уладзімірам Андрэйчанкам, прэм`ер-міністрам Беларусі Андрэем Кабяковым.

Акрамя таго, запланавана наведванне шэрага прадпрыемстваў, сацыяльна значных і гісторыка-культурных аб`ектаў.

22 мая 2015, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-402/135/31083
Текущая дата: 02.10.2024