Такое меркаванне выказаў кандыдат філасофскіх навук дацэнт Мікалай Шчокін.
Візіты кіраўнікоў Кітая і Індыі ў Беларусь, нарошчванне ўзаемадзеяння з гэтымі сусветнымі дзяржавамі павышае статус нашай краіны па ўсіх пазіцыях. Больш таго, Беларусь становіцца своеасаблівым пунктам апоры на еўразійскай прасторы - не геаграфічным, а эканамічным і палітычным.
Беларусь заўсёды заяўляла аб сваёй адкрытасці і гатоўнасці да раўнапраўнага дыялогу. "Палітыка некаторых "дэмакратычных" краін адносна Беларусі пацвердзіла сваю неабгрунтаванасць і недальнабачнасць. Я б сказаў, цяпер яна выглядае проста нікчэмнай у святле візітаў лідараў Кітая і Індыі, прадстаўнікоў палітычных, дзелавых і навуковых колаў вялікіх дзяржаў", - дадаў Мікалай Шчокін.
"Развіццё ўзаемаадносін з двума вядучымі ігракамі на сусветнай арэне, безумоўна, вельмі важнае для Беларусі. І вельмі выгаднае - шматразова ўзрастае значэнне Беларусі як дзяржавы транзіту, лагістычнага цэнтра на еўразійскай прасторы, - адзначыў субяседнік. - Прыемна, што нашы грандыёзныя стратэгічныя партнёры ацанілі надзейнасць, стабільнасць і ўраўнаважанасць беларускага палітычнага і эканамічнага курсу".
БЕЛТА, 4 чэрвеня 2015
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-402/135/31288
Текущая дата: 18.11.2024